= Пытаньні й адказы = == Агульныя пытаньні == * Чаму пераклад робіцца ''клясычным'' правапісам? Падтрымка некалькіх варыянтаў перакладу вымагае большай колькасьці перакладчыкаў, якія актыўна б удзельнічалі ў працэсе беларусізацыі праграмаў. Пакуль нашая суполка ня можа сабе дазволіць далейшага драбненьня на некалькі частак, а таму, часткова выпадкова, выбар правапіснага варыянту трапіў на нэаклясычны правапіс. Таксама можна тут пазначыць, што падтрымка 2 перакладаў вымагае ня толькі ўдзелу большай колькасьці людзей у праекце, але й падтрымкі некалькіх моўных традыцый сыстэмнымі бібліятэкамі GNU/Linux (glibc і інш.), якой пакуль няма. Запыт на падтрымку 2 правапісных варыянтаў у glibc можна знайсьці тут: http://sources.redhat.com/bugzilla/show_bug.cgi?id=1015 == Тэрміналёгія == * Самастойна ці аўтаматычна? Тэрмін ''самастойна'' ўжываецца тады, калі дзеяньне мусіць выканаць сам карыстальнік, а тэрмін ''аўтаматычна'' датычыцца таго дзеяньня, яко зробіць праграма без узаемадзеяньня з карыстальнікам